На таргах 30 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 30 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,5754 да 2,6023 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,8371 да 2,8793 беларускага рубля. Патаннела расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2600 беларускага (у пятніцу — 3,3121).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.