На трасе М1 машыну інкасатараў заціснулі дзве фуры (фота)
Здарэнне адбылося 19 сакавіка ў Барысаўскім раёне. У масавай аўтааварыі былі пашкоджаныя 6 аўтамабіляў.
19 сакавіка ў Барысаўскім раёне на 458-м кіламетры трасы М1 (Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй) адбылася масавая аварыя. Як інфармуе сайт onliner.by, былі пашкоджаныя шэсць машын. Аўтамабіль інкасатараў апынуўся паміж двума фурамі.
“Нашыя падраздзяленні прыбылі і змылі небяспечныя для ўзгарання вадкасці, якія разліліся на дарозе”, — распавялі Еўрарадыё ў МНС Мінскай вобласці. Было адзначана, што спецінструменты, якія падчас цяжкіх аварый ужываюць, каб выцягваць з пакамечаных кузаваў людзей, не спатрэбіліся.
Вядома пра дваіх пацярпелых. Пра стан іх здароўя не паведамляецца. У ДАІ Мінскай вобласці інфармацыі пра загінулых няма.
Фота: onliner.by