На ўсходзе Украіны сепаратысты здаюць пазіцыі
Сепаратысты, якія захапілі ў Данецку будынак Службы бяспекі Украіны, паабяцалі скласці зброю і вызваліць памяшканне.
Такія вынікі перамоваў прадстаўнікоў прарасійскага мітынгу з бізнэсмэнам Рынатам Ахметавым, начальнікам мясцовай міліцыі ды першым віцэ-прэм'ерам Віталём Ярэмам, перадае censor.net.ua.
Тым часам у Харкаве міліцыя вызваліла будынак абласной адміністрацыі. Перад выцясненнем прарасійскія актывісты спрабавалі падпаліць памяшканне.
Па звестках СМІ, каля будынка былі чуваць выбухі гранат. Відавочцы паведамляюць пра пацярпелых, якім дапамаглі медыкі.
Мясцовыя СМІ паведамляюць таксама пра вызваленне тэлеканала АТН, раней захопленага сепаратыстамі.
Фота — vesti.ua