На вадасховішчы на Магілёўшчыне пасяліўся пелікан (фота)

На вадасховішчы на Магілёўшчыне пасяліўся пелікан (фота)

Кучаравы пелікан пасяліўся на Чыгірынскім вадасховішчы ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляецца ў супольнасці Birding Belarus у фэйсбуку.

Аматары арніталогіі паведамляюць, што кучаравага пелікана (Pelecanus crispus) 10 студзеня заўважыў А.Розін. Гэта новы від птушак для Беларусі. На вадасховішчы пелікан актыўна пералятае i харчуецца.

Чыгірынскае вадасховішча знаходзіцца на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў, на рацэ Друць. Яно выкарыстоўваецца ў энергетычных мэтах для Чыгірынскай ГЭС і для адпачынку.

Фота: сацыяльныя сеткі

На вадасховішчы на Магілёўшчыне пасяліўся пелікан (фота)
На вадасховішчы на Магілёўшчыне пасяліўся пелікан (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі