На віцебскай фабрыцы "КІМ" ізноў страйкавалі швачкі

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", змена "А" спыніла працу на тры гадзіны, а змена "Б" прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурыла тое, што пры запазычанасці па заробках за два месяцы ім 24 верасня выдалі толькі па 250 тысяч рублёў.



Па словах адной з работніц, гендырэктар прадпрыемства на момант страйку знаходзіўся ў Расіі. Са страйкоўцамі сустракаліся галоўны інжынер і юрыст прадпрыемства. Юрыст спрабаваў пераканаць швачак, што яны парушаюць Працоўны кодэкс.



Нагадаем, што 10-11 верасня на прадпрыемстве таксама прайшлі страйкі. Яны былі звязаныя з вялікай затрымкай заробкаў на фабрыцы "КІМ".  



Пакуль не вядома, пачнуць работніцы фабрыкі працаваць 26 верасня або працягнуць страйк.



Фота — pk25.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі