На “Вольнае Паветра” можна будзе дабрацца на спецыяльным аўтобусе
Першы аўтобус адправіцца ў Шаблі ад метро “Каменная горка” у 13.00.
“Пакуль мы не ведаем, колькі такіх аўтобусаў будзе, ― распавядае Еўрарадыё адзін з арганізатараў фестывалю Ян Бусел. ― Калі будуць выкупленыя квіткі на першы аўтобус, адпаведна, падключым другі і гэтак далей. Квіток можна набыць як у адзін бок, так і ў абодва. Выезд з хутара Шаблі ў Мінск адбудзецца адразу пасля фэсту, таму аўтобус прыбудзе на ст.м.”Каменная горка” яшчэ да закрыцця метро, каб усе змаглі дабрацца дамоў”.
Кошт квітка ў адзін бок складзе 55.000 рублёў. Пагладзець падрабязны расклад адпраўлення аўтобусаў можна на сайце shabli.by у рубрыцы “Як дабрацца”.
Дарэчы, лайн-ап фестывалю працягвае папаўняцца новымі імёнамі. Да асноўнага спісу ўдзельнікаў, якія выступяць на другой сцэне “Вольнага паветра”, дадаўся гурт Каці Пытлевай “Soulkitchen”. У рэпертуары каманды ― мантры народаў свету ў незвычайных апрацоўках.
Фестываль новага этна “Вольнае паветра” адбудзецца 24 жніўня.
Нагадаем, што квіткі на фестываль каштуюць 160.000 рублёў, у дзень фэсту кошт складзе 200.000 рублёў.
Тым часам нямецкі гурт FEINDREHSTAR рыхтуецца да свайго прыезду на фестываль і перадае відэапрывітанне беларускім гледачам: