На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Янкоўскі
На волю выйшаў беларускі палітвязень Дзмітрый Янкоўскі. Ён цалкам адбыў пакаранне — год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Янкоўскі — жыхар Жодзіна. Летась у верасні ён быў відавочцам інцыдэнту ў горадзе, калі міліцыянер ударыў па твары жанчыну (яна ўпала). Дзмітрый заступіўся за яе, і ў дачыненні яго распачалі крымінальную справу за "гвалт над міліцыянерам". Пакаранне палітвязень адбываў у папраўчай калоніі № 17 у Шклове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.