На вучэннях з удзелам Пуціна расіяне "спынілі наступ баевікоў на Беларусь"

На вучэннях з удзелам Пуціна расіяне "спынілі наступ баевікоў на Беларусь"

Адзін з этапаў беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017" праходзіць на палігоне Лужскі ў Ленінградскай вобласці.

На гэты палігон, як паведамляюць расійскія СМІ, прыбыў Уладзімір Пуцін. Паводле легенды вучэнняў, на гэтым палігоне расійскія вайскоўцы спынілі наступ ўмоўнага праціўніка, які напаў на Беларусь, перадае ren.tv.

З расійскага боку супраць незаконных фармаванняў выступілі мадэрнізаваныя танкі Т-80 і артылерыйская батарэя "Мста-С". З паветра праціўніка атакавалі штурмавікі Су-25, якія знішчылі калоны аўтамабільнай і браняванай тэхнікі. Яны дзейнічалі пад прыкрыццём пары знішчальнікаў Су-35С.

Вырашальны ўдар нанеслі рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Смерч".

Стратэгічныя вучэнні "Захад-2017" праходзяць з 14-га па 20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі