На вучэннях “Захад-2017” верталёт выпадкова даў залп па людзях (відэа)

На вучэннях “Захад-2017” верталёт выпадкова даў залп па людзях (відэа)

На беларуска-расійскіх вайсковых вучэннях “Захад-2017” баявы верталёт выпадкова даў залп па людзях. Здарэнне адбылося на палігоне “Лужскі” пад Санкт-Пецярбургам 17 верасня. Ёсць двое пацярпелых, у іх цяжкія раненні. Сайт 66.ru інфармуе, што з верталёта Ка-52 адбыўся адвольны запуск ракет класу “паветра-зямля”. Згарэлі, як мінімум, два аўтамабілі. Адзначаецца, што гэта была трэніроўка перад вучэннямі, на якія 18 верасня прыязджалі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і міністр абароны Сяргей Шайгу.

Вучэнні “Захад-2017” праходзяць на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Яны заканчваюцца 20 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі