На вучэннях АДКБ упершыню адпрацуюць ліквідацыю наступстваў біялагічнай атакі
Беларускія вайскоўцы ўжо прыбылі на вучэнні ў Казахстан /@modmilby
На вучэннях Калектыўных сіл АДКБ у Казахстане вайскоўцы ўпершыню адпрацуюць ліквідацыю наступстваў надзвычайнай сітуацыі біялагічнага характару. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю з аб'яднанага прэс-цэнтра вучэнняў.
Там нагадалі, што нядаўна ў складзе Калектыўных сіл АДКБ было створана сумеснае падраздзяленне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння. Аснову падраздзялення складаюць расійскія вайскоўцы. Мяркуецца, што ў ходзе вучэнняў гэта падраздзяленне адпрацуе "дзеянні па супрацьдзеянні ўмоўнай асабліва небяспечнай інфекцыі невядомага паходжання".
Актыўная фаза вучэнняў пройдзе на казахстанскім палігоне Матыбулак з 3 да 7 кастрычніка. Мяркуецца, што воінскія кантынгенты краін АДКБ адпрацуюць сумесныя дзеянні па лакалізацыі ўзброенага канфлікту ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. На вучэннях задзейнічаныя больш за 6,5 тысяч чалавек і звыш 850 адзінак тэхнікі, у тым ліку самалёты, верталёты і беспілотнікі. На гэтых вучэннях знаходзяцца і беларускія вайскоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.