На выбарах у Грэнландыі нечакана перамагла правацэнтрысцкая апазіцыйная партыя

Выбары ў Грэнландыі

Выбары ў Грэнландыі / АР

На парламенцкіх выбарах у Грэнландыі нечакана перамагла правацэнтрысцкая апазіцыйная партыя. Demokraatit набрала амаль 30%. Для параўнання, у 2021-м у яе было толькі каля 9%, адзначае Reuters. Demokraatit выступае за паступовае здыбыццё Грэнландыяй незалежнасці ад Даніі.

На другім месцы на выбарах апынулася партыя Naleraq — каля 25%. Яна выступае за тое, каб неадкладна пачаць здабываць незалежнасць, а таксама за ўсталяванне больш цесных сувязяў з ЗША.

Партыя Ataqatigiit, якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Грэнландыі Муце Эгедэ, атрымала больш за 21% галасоў.

Увага да выбараў у Грэнландыі была прыцягнута з-за шматлікіх заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён гатовы купіць або нават забраць сілай аўтаномную арктычную тэрыторыю Даніі (чальца ЕС і саюзніка ЗША ў NATO). Яго вабіць абароннае і эканамічнае значэнне вострава — праз Грэнландыю пралягае самы кароткі шлях з Еўропы ў Паўночную Амерыку, яе нетры багатыя карыснымі выкапнямі (праўда, здабыць іх нялёгка — больш за 80% тэрыторыі вострава пакрыта лёдам).

Да выбараў большасць у парламенце Грэнландыі мелі прыхільнікі незалежнасці ад Даніі, але з рэферэндумам яны не спяшаліся. Данія аплачвае бясплатную адукацыю і ахову здароўя (штогод пералічваецца амаль 600 мільёнаў еўра), адказвае за абарону і знешнюю палітыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі