На выбарчым участку ў Мінску прагаласавала амаль траціна выбарцаў
Амаль траціна выбарцаў прагаласавала на ўчастку №36, размешчаным у інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Па інфармацыі назіральніка Аляксея Лойкі, за два дні датэрміновага галасавання тут прагаласавалі 662 выбарцы, прычым 539 — у другі дзень галасавання. Абсалютная большасць выбарцаў — студэнты.
Агулам на ўчастку зарэгістравана 2300 чалавек. Атрымліваецца, што за першыя два дні галасавання, свае галасы аддалі ўжо 28,7% выбарцаў.
Пратакол 2 дня датэрміновага галасавання. Фота: spring96.org