На выезд з Беларусі ў чарзе стаяць больш за 2000 фураў
На выезд з Беларусі па стане на 16.00 стаяць ужо больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Палова з іх стаіць на беларуска-літоўскай мяжы: у Каменным Логу — больш за 400 фураў, у Прывалцы — больш за 200, у Катлоўцы — больш за 200, у Беняконях — больш за 180.
Вялізныя чэргі стаяць таксама на беларуска-латвійскай мяжы: у Грыгараўшчыне — больш за 330 грузавых аўтамабіляў, ва Урбанах — больш за 370.
На выезд з Беларуі ў Польшчу чэргі меншыя, але ўсё адно заўважныя: у "Бераставіцы" і "Казловічах" — больш за 100 грузавікоў, у "Брузгах" — больш за 150.
На ўезд у Беларусь самыя вялікія чэргі — на мяжы з Польшчай. Магчымасці ўехаць у Бераставіцу чакаюць больш за 120 фураў, у Брузгі — больш за 150, у Казловічы — больш за 20 вялікагрузных аўто.