На выходных у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

На выходных у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

20 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы істотных ападкаў не прагназуецца, а зранку і ўдзень пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы. 

Уначы чакаецца ад нуля да +6. Удзень прагназуецца ад 10 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 18 — па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 21 красавіка, кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны, удзень месцамі парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-7 са знакам "плюс", удзень будзе 11-17 вышэй за нуль.

У панядзелак зноў будзе без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах па поўдні Брэстчыны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы прагнадуецца 0...+7, удзень будзе 13-18 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі