На заводзе "Хімвалакно" ў Гродне прарвала газаправод

На заводзе "Хімвалакно" ў Гродне прарвала газаправод

На заводзе "Хімвалакно" (філіяле "Гродна Азота", знаходзіцца на вуліцы Славінскага) ў Гродне прарвала газаправод. Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня ў прадзільным цэху № 2. Як паведамляе прэс-служба МНС, тэхнічны персанал прадпрыемства спыніў падачу газу, устаноўку палімерызацыі перавялі на рэзервовы кацёл.

На ліквідацыю наступстваў спатрэбілася каля 6 гадзінаў. Тэхналагічны працэс не быў парушаны, пацярпелых няма. Прычынай разгерметызацыі называюць падзенне наледзі на газаправод.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі