На жыхароў Рэчыцы напаў сусед з двухручным мячом

На жыхароў Рэчыцы напаў сусед з двухручным мячом

У Рэчыцы хлопец з двухручным мячом напаў на суседзяў, піша газета "Дняпровец".

Тры мясцовыя жыхары ўначы 22 ліпеня выпівалі ў адным з двароў. З суседняга дома ім сталі рабіць заўвагі, пасля чаго кампанія паднялася ў кватэру да аднаго з хлопцаў.

Гаспадар кватэры па голасе апазнаў, што заўвагі ім рабіла суседка. Ён затэлефанаваў ёй і працягнуў высвятляць адносіны. А потым выйшаў на двор з металічным двуручным мячом. На размову з ім спусціліся суседка і яе муж. Хлопец напаў на іх, пачаўшы наносіць удары халоднай зброяй.

Калі прыехалі міліцыянты, ён адкінуў зброю ўбок. Аператыўнікі спярша не паверылі расказам пра напад з мячом. Але пры аглядзе мясцовасці яны знайшлі паўтараметровы меч.

Дарэчы, зброя была не завостраная, таму сур'ёных траўмаў суседзям нападнік не прычыніў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі