На змяшанай гонцы ў Халменколене беларускія біятланісты занялі 9-е месца

На змяшанай гонцы ў Халменколене беларускія біятланісты занялі 9-е месца

У нарвежскім Халменколене на чэмпіянаце свету па біятлоне адбылася гонка ў змяшанай эстафеце. Беларусь прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Аляксандр Дарожка.

У выніку гонкі беларускія біятланісты занялі 9-е месца. Нашыя спартоўцы зрабілі толькі адзін промах, але саступілі пераможцам у хуткасці. Пасля гонкі Надзея Скардзіна паведаміла, што адчувала праблемы са слізганнем лыжаў.

Першае месца дасталося зборнай Францыі, другімі былі спартоўцы Нямеччыны, трэцімі — Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі