Набываючы б/к аўто, беларусы змогуць за некалькі клікаў праверыць яго гісторыю
Аўтамабіль
У беларусаў з'явіцца магчымасць за некалькі клікаў праверыць гісторыю патрыманага аўтамабіля пры пакупцы. Яе можна будзе атрымаць у сэрвісе "Е-паслуга" за некалькі хвілінаў.
Раней трэба было падаваць заяву ў "Адно акно" і чакаць выніку. Цяпер даведацца, ці працаваў транспарт у таксі, ці лічыцца ва ўгоне, які прабег у яго зафіксаваны, якія пашкоджанні былі і шмат іншага можна будзе праз асабістыя кабінеты адзінага партала электронных паслуг.
Звесткі ў сэрвіс "Е-паслуга" трапляюць адразу з некалькіх дзяржаўных службаў. А створаны гэты праект за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасьць нацыянальнага кантэнту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.