Нацбанк Беларусі: стаўка рэфінансавання захавана на ўзроўні 7,75%

Нацбанк Беларусі: стаўка рэфінансавання захавана на ўзроўні 7,75%

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі захавана на ўзроўні 7,75%. На бягучым узроўні захоўваюцца і працэнтныя стаўкі па аперацыях ліквіднасці. Адпаведнае рашэнне 11 лістапада прыняло праўленне Нацбанка. Яго чарговае пасяджэнне запланавана на 12 лютага 2021-га.

Стаўка рэфінансавання была зніжана Нацбанкам з 8% да 7,75% гадавых з 1 ліпеня 2020 года. Тады ж стаўка па крэдыце авернайт знізілася з 9% да 8,75% гадавых, а стаўка па дэпазіце авернайт — з 7% да 6,75%. У жніўні і кастрычніку праўленне Нацбанка прымала рашэнне аб захаванні стаўкі рэфінансавання і працэнтных ставак па аперацыях ліквіднасці на ранейшым узроўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі