Нацбанк: да канца года стаўка рэфінасавання можа знізіцца да 12%
Да канца 2017 года стаўка рэфінасавання можа знізіцца да 12%. Такую магчымасць разглядае Нацыянальны банк нашай краіны. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.
"Магчыма, зніжэнне будзе на 1-2 працэнтныя пункты", — цытуе БЕЛТА словы Надольнага.
Сёлета стаўка рэфінансавання зніжалася ўжо чатыры разы — з 18% да 14% гадавых. Апошняе зніжэнне адбылося 19 красавіка.