Нацбанк просіць грамадзянаў не тэлефанаваць наконт абмену валюты

Нацбанк просіць грамадзянаў не тэлефанаваць наконт абмену валюты

Нацбанк распаўсюдзіў сярод камерцыйных банкаў ліст, у якім просіць не накіроўваць грамадзянаў абменьваць валюту ў касах рэгулятара. Як адначаецца ў лісце, такія аперацыі з фізічнымі асобамі забароненыя законам, а звароты грамадзянаў “ствараюць нервозную абстаноўку і падрываюць імідж усёй банкаўскай сістэмы Беларусі”.

Штодня ў кантакт-цэнтр Нацбанка паступае значная колькасць тэлефанаванняў ад фізічных асобаў у пытаннях абмену замежнай валюты. Многія кліенты сцвярджаюць, што іх накіравалі туды спецыялісты камерцыйных банкаў. Адмова аказаць паслугу выклікае ў грамадзянаў негатыўную рэакцыю і шкодзіць іміджу ўсёй банкаўскай сістэмы.

Цяпер рэгулятар просіць давесці да супрацоўнікаў службаў даведак камерцыйных банкаў, што паводле заканадаўства валютна-абменныя аперацыі з удзелам фізічных асобаў у касах Нацбанка не ажыццяўляюцца, паведамляе TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі