Нацбанк Украіны забараніў прадаваць банк санкцыйнаму беларускаму бізнесоўцу

Нацыянальны банк Украіны не дазволіў прадаваць мясцовы "БТА Банк" беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Вераб'ю / bank.gov.ua
Нацыянальны банк Украіны не дазволіў прадаваць мясцовы "БТА Банк" беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Вераб'ю / bank.gov.ua

Нацыянальны банк Украіны не дазволіў прадаваць мясцовы "БТА Банк" беларускаму бізнесоўцу Мікалаю Вераб'ю, які трапіў у трэці пакет санкцый Еўрасаюза.

Нацбанк патлумачыў рашэнне тым, што дзелавая рэпутацыя Мікалая Вераб'я не з'яўляецца бездакорнай. 

І спаслаўся на рашэнне Еўрасаюза аб увядзенні персанальных санкцый у дачыненні да набліжанага да ўлады беларускага бізнесоўца. 

Акрамя таго, ва ўзгадненні адмоўлена праз недахоп дакументаў, якія пацвярджаюць фінансавы стан заяўніка і крыніцы яго капіталу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі