Нацбанк выпусціў памятную манету ў гонар юбілею Аршанскай бітвы
Манета з выявай Канстанціна Астрожскага выйдзе ў абарачэнне 24 лістапада.
Князь Канстанцін Астрожскі ўвайшоў у гісторыю як палкаводзец, што ў 1514 годзе спыніў агрэсію Маскоўскага княства пад Оршай.
У гонар гэтага юбілею Нацбанк выпускае сярэбраную манету “Канстанцін Астрожскі” серыі “Умацаванне і абарона дзяржавы”. Намінал манеты складзе 20 рублёў, тыраж — 2 тысячы штук. Таксама выпускаюць медна-нікелевую манету “Канстанцін Астрожскі” наміналам 1 рубель і тыражом 3 тысячы штук, паведамляе charter97.org
Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 году. Князь Астрожскі быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое разбіла ўшчэнт 80-тысячнае маскоўскае войска.