Начальніка Аленаўскай калоніі ўзарвалі ў Данецку — СМІ
Узарваны аўтамабіль начальніка Аленаўскай калоніі
У цэнтры Данецка ўзарвалі аўтамабіль начальніка Аленаўскай калоніі Сяргея Еўсюкова. Паводле звестак СМІ, сам Еўсюкоў загінуў, яго жонцы адарвала нагу.
Расійскія Z-каналы пішуць, што ў аўтамабілі "Лендкрузер Прада" здэтанавала выбуховае прыстасаванне магутнасцю каля 100-200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Імаверна, яго заклалі пад сядзенне кіроўцы. Выбух адбыўся пасля таго, як мужчына і жанчына селі ў прыпаркаванае аўто.
Ва Украіне на Еўсюкова была пачатая крымінальная справа за датычнасць да гібелі 50 украінскіх палонных. У Аленаўскай турме трымалі палонных абаронцаў Марыупаля. Напрыканцы ліпеня 2022 года ў калоніі адбыўся выбух, пры якім загінулі каля паўсотні ўкраінскіх палонных. Акупанты заявілі, быццам гэта быў нанесены ўдар ракетай з амерыканскай РСЗА HIMARS.
Украінскія палонныя, якія пазней былі вызваленыя праз абмен, расказалі, што расіяне ў Аленаўцы закладалі фугасы ўнутры барака.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.