Нацыянальнае прымірэнне: ці магчымае яно сёння і на якіх умовах — эфір
Яўген Красулін
Чым далей ад дня сённяшняга падзеі 2020 года, тым часцей чуваць словы пра неабходнасць “перагарнуць старонку”, “думаць пра лёсы людзей, а не пра зрынанне рэжыму” і гэтак далей. Да ўсяго дадаецца расчараванне ў лідарах і структурах, якія “нічым не дапамагаюць”, “абяцанай перамогі не прынеслі”, “невядома на што трацяць заходнюю дапамогу”… Карацей, недзе ў развагах пачынае мільгаць тэма “нацыянальнага прымірэння”.
Як на ўспрыманне рэчаіснасці і дзеянняў рэжыму ўплывае адлегласць па часе ад падзей, якія сталі трыгерам сённяшняй “беларускай сітуацыі”? Ці магчымае прымірэнне пераможцы-тырана і яго пераможаных апанентаў? Ці сапраўды можна казаць пра паразу рэвалюцыі і ці ёсць прыкладу паспяховага “нацыянальнага прымірэння”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.