Нацыянальным гістарычным архівам паставілі кіраваць экс-кадэбіста

Міхаіл Глушакоў / НГАБ

Міхаіл Глушакоў / НГАБ

У Нацыянальным гістарычным архіве прызначылі новага дырэктара. 14 жніўня ўстанову ўзначаліў Міхаіл Глушакоў.

Калектыву на агульным сходзе яго прадставіў дырэктар Дэпартамента архіваў і справаводства Мінюста Алег Воінаў.

Глушакоў нарадзіўся ў Мінску ў 1972 годзе. У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Як піша "Наша Ніва", ён доўгі час служыў у КДБ.

Да прызначэння дырэктарам Гістарычнага архіва Глушакоў некалькі месяцаў працаваў кансультантам у аддзеле арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента архіваў і справаводства.

Дарэчы, папярэдні дырэктар архіва таксама быў сілавіком. Гэта быў генерал-маёр Алег Воінаў, які перад прызначэннем у архіў займаў пасаду памочніка міністра абароны. Яго прызначылі ў архіў у траўні 2022-га. А ўжо ў студзені 2023-га павысілі да кіраўніка Дэпартамента архіваў і справаводства.

За апошні год з Нацыянальнага гістарычнага архіва звольнілі каля 15 супрацоўнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі