Надвор’е на панядзелак: да 22 цяпла, дажджы
У бліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходнім умеркаваным, уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-14 градусаў, удзень — плюс 14-20 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе да плюс 22 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.