Надвор'е на панядзелак: навальніцы і залевы
У бліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі.
Уначы пераважна па заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах магчымыя моцныя залевы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах будзе туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў. Удзень будзе ад плюс 19 градусаў на захадзе да 26 градусаў на паўночным усходзе краіны.
Такі характар надвор’я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.