Надзея Скардзіна не выступала ў біятлонным масстарце ў Цюмені

Надзея Скардзіна не выступала ў біятлонным масстарце ў Цюмені

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна, якая напярэдадні выйграла гонку пераследу на чэмпіянаце Еўропы ў расійскай Цюмені, не ўдзельнічала ў масавым старце ў рамках гэтых спаборніцтваў. Як паведамляюць у Беларускай федэрацыі біятлону, спартсменка накіроўваецца ў Осла для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.

Гонка з масавым стартам прайшла сёння, 28 лютага. Яе выйграла немца Луізэ Кумер.

Найлепшым вынікам для беларусак у гэтай гонцы стала 14-е месца Марыі Панфілавай. Яшчэ адна наша біятланістка Дзінара Алімбекава фінішавала 27-й. Усяго ў масстарце прымала ўдзел 30 біятланістак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі