Нафта ў абмен на што — чым скончацца перамовы ў Сочы?

Нафта ў абмен на што — чым скончацца перамовы ў Сочы?

7 лютага ў Сочы адбываюцца перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Паводле афіцыйных паведамленняў, "бакі абмяркуюць надзённыя пытанні беларуска-расійскіх адносін". Але ні для кога не сакрэт, што сёння самае надзённае пытанне — пастаўкі расійскай нафты на беларускія НПЗ і яе кошт.


Чаму спрэчкі наконт цаны расійскай нафты для Беларусі нельга лічыць "непаразуменнем двух гаспадарчых суб'ектаў"? Што насамрэч стаіць за нежаданнем расійскага боку прыслухоўвацца да аргументаў беларускіх калег?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць эканаміст Сяргей Чалы і эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі