Нафтапрадукты трапілі ў раку — на Дняпры экакатастрофа? Адказваюць эколагі

Украінскія эколагі падлічваюць памер страт

Украінскія эколагі падлічваюць памер страт / Дзяржэкаінспекцыя Украіны

Абстрэл расійскімі войскамі ДнепраГЭС у Запарожжы ноччу 22 сакавіка выклікаў уцечку нафтапрадуктаў у раку Днепр. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржэкаінспекцыі Украіны.

"У выніку трапляння ў Дняпроўскай ГЭС зафіксаванае забруджванне глебы, уцечка нафтапрадуктаў у водны аб'ект — раку Днепр. Спецыялісты інспекцыі ўзялі пробы вады з мэтай лабараторнага даследавання", — гаворыцца ў паведамленні.

Як вядома, Днепр цячэ ў тым ліку па тэрыторыі Беларусі. Ці чакаць экалагічных наступстваў для экалогіі краіны, Еўрарадыё запытала ў эколага Аляксея Рэгеля.

Нафтапрадукты трапілі ў раку — на Дняпры экакатастрофа? Адказваюць эколагі
Нафта ў Дняпры / Дзяржэканіспекцыя Украіны

“Ва Украіне шмат экспертаў кажа: галоўная мэта гэтых атак — напалохаць людзей. Казаць пра экалагічную катастрофу сёння нельга. Ёсць пытанні толькі па Запарожскай АЭС, але ж гэта доўгая гісторыя. ДнепраГЭС з 3.3 кубакіламетрамі ў вадасховішчы нават пры падрыве не прывядзе да экалагічнай катастрофы. Страляюць у першую чаргу па людзях.

Я не думаю, што з ГЭС можа быць вялікая ўцечка. З абстрэлаў НПЗ яна большая. Але пакуль даволі складана верыфікаваць інфармацыю.

Уцечка з ДнепраГЭС на Беларусь ніяк паўплываць не можа, бо нафтапрадукты ідуць уніз па цячэнні. Зараз гэта гарачая навіна, якая будзе актыўна раскручвацца”

Таксама сітуацыю нам пракаментавала эколаг Інэса Балоціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі