ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі беспілотнікаў на НПЗ у РФ — Financial Times

Захад не хоча справакаваць крокі ў адказ з боку Масквы?

Захад не хоча справакаваць крокі ў адказ з боку Масквы? / Reuters

ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі беспілотнікаў на НПЗ і ўвогуле энергетычную інфраструктуру ў Расіі, піша Financial Times са спасылкай на свае крыніцы. Вашынгтон асцерагаецца, што яны могуць прывесці да росту сусветных коштаў нафты і справакаваць захады ў адказ з боку Масквы. У Белым доме лічаць, што ў выніку дзеянняў расіян можа пацярпець энергетычная інфраструктура, на якую абапіраецца Захад. Напрыклад, трубаправод Каспійскага трубаправоднага кансорцыума, праз які ажыццяўляюцца пастаўкі казахстанскай нафты.

Амерыканская адміністрацыя і раней папярэджвала пра гэта кіраўніцтва СБУ і ГУР Мінабароны Украіны, адзначае выданне.

Атакі на НПЗ у РФ сапраўды ў апошнія дні спыніліся.

У сакавіку 2024 года Украіна правяла шэраг паспяховых атак беспілотнікамі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў розных рэгіёнах. Праз іх перапрацоўка нафты ў РФ скарачаецца, а на рынку паліва павялічваецца рызыка дэфіцыту. Найбуйнейшыя нафтавыя і энергетычныя кампаніі Расіі купляюць пераносныя комплексы процідзеяння беспілотнікам, антыдронавыя стрэльбы і стацыянарныя сістэмы радыёэлектроннага выяўлення і падаўлення дронаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі