“Нагнуць Лукашэнку”: навошта Пуцін прылятае ў Мінск — эфір з Мошасам
Аркадзь Мошас / Еўрарадыё
Мэту візіта Уладзіміра Пуціна ў Мінск упершыню за апошнія тры гады коратка абазначыў украінскі генерал Сяргей Наеў: Пуцін з Лукашэнкам будуць абгаворваць пытанні “больш шырокага ўцягвання беларускага войска ў аперацыю супраць Украіны”. Заходнія аналітыкі больш асцярожныя ў сваіх прагнозах, а заходнія палітыкі…
Што магло прымусіць кіраўніка Расіі выправіцца ў такі час з візітам у Мінск? Ці можна казаць пра тое, што Лукашэнка супраціўляецца прымусу Пуціна і адмаўляецца насуперак “просьбам” з Крамля накіроўваць беларускіх салдат ва Украіну? Ці гатовы захад пайсці на перамовы з Лукашэнкам, на якіх умовах і пад якія гарантыі і ці сапраўды верыць, што застаецца шанс убіць клін паміж Мінскам і Масквой? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з дырэктарам даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносінаў Аркадзем Мошасам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.