На значкі для беларускіх дэпутатаў патрацяць $15 тысяч
Нагрудныя значкі для беларускіх дэпутатаў робяць у Кітаі. Гэта вынікае з тэндара, апублікаванага на сайце дзяржаўных закупак.
Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Упраўлення справамі прэзідэнта замаўляе 18 288 дэпутацкіх значкоў у ТАА "Еўрафлагбай". Вырабляюць іх у Кітаі.
Закупка значкоў абыйдзецца бюджэту ў 30 929 рублёў 22 капейкі, а гэта $15 тысяч.