"НагУаль" анансуюць выхад новага альбома сінглам "Телеграмма"
Гурт "НагУаль" змяніў планы, і замест альбома вырашыў пакуль выпусціць сінгл з яго. "Телеграмма" папярэднічае выхаду кружэлкі, якую павінны паспець звесці да канцэртнай прэзентацыі 28 траўня ў "Бруге".
“Добра, калі недзе цябе чакаюць і табе рады. Сінгл ― пра вандроўкі, перамены і вяртанне на радзіму. Амаль як у старой савецкай песні "Надежда"”, ― кажуь музыкі.
Нагадаем, новая кружэлка "НагУаля" стане часткай альбомнай трылогіі, куды ўвойдуць песні гурта як на “фанемнай”, так і на “звычайнай” мовах, а таксама саўнд-трэкі да спектакляў, над якімі працавалі музыкі. Пра ўсё падрабязна яны распавядаюць у інтэрв'ю Еўрарадыё. Глядзець цалкам: