Налета павысяць мінімальныя балы ЦТ, з якімі можна паступаць

Налета павысяць мінімальныя балы ЦТ, з якімі можна паступаць

Налета павысяць мінімальныя балы ЦТ, з якімі будуць прымаць сертыфікаты для паступлення ў навучальныя ўстановы. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка. Ён адзначае, што сёлета парогавыя адзнакі не пяняліся, бо ўводзілася новая методыка ацэнкі вынікаў цэнтралізаванага тэставання.

У 2020 годзе парогавыя значэнні балаў будуць расці з улікам назапашанай статыстыкі і досведу гэтага года.

На сёння трэба набраць сама меней 10 балаў на ЦТ па беларускай або рускай мовах, каб сертыфікат залічылі пры паступленні. Калі ж гаворка ідзе пра філалагічную спецыяльнасць, то трэба мець як мінімум 25 балы.

Па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі трэба набраць хаця б 20 балаў, калі гэта прадмет па асноўнай спецыяльнасці. Калі ж гэта другі прадмет профільнага іспыты, ніжні парог усталяваны ў 10 балаў.

Па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, геаграфіі, замежных мовах тэст лічыцца паспяхова здадзеным, калі набраныя хаця б 15 балаў.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі