Намеснік міністра ўнутраных спраў: у аўтазаку згвалціць нельга

Намеснік міністра ўнутраных спраў: у аўтазаку згвалціць нельга

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch звярнулася да ААН і АБСЕ з залікам неадкладна расследаваць факты гвалту ў Беларусі з боку сілавікоў падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Сведчанні пра збіццё і катаванні праваабаронцы сабралі ў спецыяльным дакладзе

Там прыводзіцца гісторыя 30-гадовага праграміста Алеся, якога затрымалі ў цэнтры Мінска 11 жніўня. Па яго словах, у міліцэйскім аўтазаку супрацоўнік АМАП згвалціў яго гумовай дубінкай. Свае словы малады чалавек пацвердзіў праваабаронцам медыцынскімі дакументамі: у іх гаварылася, што ў яго зафіксавалі гематомы ў раёне машонкі, задняга праходу, а таксама чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу.

"Амапаўцы патрабавалі разблакаваць тэлефон. Я адмовіўся. Паклікалі старэйшага. Ён стаў пагражаць — дубінку ў зад засуну. Потым разрэзаў мне шорты і трусы ззаду, крыж-накрыж, крыкнуў сваім, ці ёсць у каго прэзерватыў. Я ляжаў на падлозе тварам уніз, але бачыў, як ён прэзерватыў нацягвае на дубінку. І ён засунуў мне дубінку ў задні праход. Выцягнуў, зноў запатрабаваў пароль. Біў кулакамі і нагамі — па рэбрах, па твары, у зубы", — расказвае Алесь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі