Напад у Мінску на кіроўцу аўтамабіля Mazda трапіў на відэа
Следчы камітэт перадаў пракурору для накіравання ў суд дзве справы кіроўцаў-хуліганаў, якія адзначыліся ў Мінску. У сакавіку 24-гадовы мужчына на Toyota Prius на вуліцы Ціміразева не саступіў шлях Mazda 5, якая ехала па галоўнай дарозе. Кіроўца апошняй пры ўездзе на адзін з рынкаў зрабіў заўвагу кіроўцу Toyota Prius. Той у адказ спыніў сваю машыну ў недазволеным месцы і праз адчыненае акно нанёс некалькі ўдараў кіроўцу аўтамабіля Mazda 5. Толькі ахоўнікі рынку спынілі гэты напад.
Аналагічная сітуацыя адбылася ў красавіку на Даўгінаўскім тракце. У 35-гадовага кіроўцы Fiat Punto узнікла жаданне "правучыць" кіроўцу Volkswagen Golf. Ён спыніў сваю машыну каля скрыжавання пры дазваляльным святле святлафора, падыйшоў да іншага аўтамабіля, адчыніў дзверы і некалькі разоў ударыў кіроўцу па галаве.
Дзеянні абодвух мужчын кваліфікаваныя па артыкуле "Хуліганства" Крымінальнага кодэксу. Адзін з іх знаходзіцца пад вартай.