Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў зняўся ў сацыяльным роліку (відэа)
Ён прысвечаны папулярызацыі футбола.
Як паведамляе сайт barysau.by, аўтар ідэі відэа студэнт Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Антон Мамоненка. Паводле яго слоў, бюджэт роліка склаў 100 долараў, якія заплацілі за арэнду абсталявання.
"Доўга Віталя не ўгаворваў, ён прапанаваў асабіста сустрэцца, дзе я патлумачыў, чаго я хачу. Мэта відэа: папулярызацыя футбола", — сказаў аўтар роліка.