Напярэдадні акцыі "Стоп-падатак" у Мінску адбыўся прэвентыўны арышт

Яго схапілі каля 16-й гадзіны проста на прахадной МАЗа, дзе ён працуе. Паліенку завезлі ў РУУС Заводскага раёна і склалі пратакол за "дробнае хуліганства". Суд прайшоў 27 снежня, хлопца адправілі за краты на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.



Як паведамляюць праваабаронцы, актывіст расцэньвае гэтыя незаконныя дзеянні праваахоўнікаў як прэвентыўны пераслед, звязаны з прызначанай на сёння акцыяй “Стоп-падатак”, адміністратарам суполкі якой ён з'яўляецца ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра адказнасць за ўдзел у акцыі "Стоп-падатак"
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі