Акцыя "Стоп-падатак" не адбылася

18.30. На праспекце Незалежнасці ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай прыкладна праз кожныя 150-200 м стаяць інспектары ДАІ. Часам стаяць таксама аўтамабілі ДАІ, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі. Некалькі груп міліцыянтаў у цывільным дзяжураць на Кастрычніцкай плошчы.

А вось на самім праспекце наплыву аўтамабіляў не відаць. Іх нават менш, чым у звычайны будні дзень. Тлумачыцца гэта, верагодна, тым, што сёння шмат у каго яшчэ працягваюцца навагоднія вакацыі.

***

18.10  Інспектары не пускаюць аўтамабілістаў у цэнтр сталіцы. Аднак у самім цэнтры не відаць ніякага знаку пратэстаў.

Як паведамляюць відавочцы, даішнікі разварочваюць кіроўцаў на вуліцы Захарава і Кісялёва.



Нагадаем, што на вечар 3 студзеня ў сацыяльных сетках заклікалі правесці чарговую акцыю "Стоп-падатак". Яна скіраваная супраць новай пошліны на допуск да дарожнага руху. Пошліна пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2014 года.



Акцыя пратэсту 20 снежня ў Мінску была шматлюднай. А вось аналагічную акцыю 27 студзеня ўладам удалося сарваць.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі