"Нармандская чацвёрка" абмяркуе пачатак рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў

15 лютага адбудзецца тэлефонная гутарка паміж удзельнікамі "нармандскай чацвёркі". Кіраўнікі Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі абмяркуюць пачатак рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, перадае БЕЛТА.

Напярэдадні, 14 лютага, адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. Яны адзначылі важнасць няўхільнага выканання ўсіх палажэнняў дамовы, прынятаў 12 лютага на саміце ў Мінску. Такая ж размова адбылася паміж Франсуа Аландам, Ангелай Меркель і прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Кіраўнікі краін дамовіліся працягнуць гутарку ў нядзелю, каб абмеркаваць пачатак спынення агню паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне.

На Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

Фота — 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі