“Народжаны прэзідэнтам”: куды Беларусь прывялі 30 гадоў панавання Лукашэнкі
Яўген Красулін
Падзеі 2020 года будуць згадвацца ў пэўных беларускіх падручніках. Але ў якім кантэксце тыя падзеі будуць падавацца беларускім вучням, міністр адукацыі нават не хавае: як “спроба дзяржаўнага перавароту”. Вось да гэтага і прыйшло беларускае грамадства ў выніку 30-гадовага панавання на найвышэйшай пасадзе Лукашэнкі: любая спроба змяніць кіраўніцтва ў краіне прыроўніваецца да спробы захопу ўлады, замаху на канстытуцыйны лад і гэтак далей.
Куды краіна і грамадства прыйшлі ў выніку 30 гадоў панавання Лукашэнкі і ці перажывём мы чарговы “культ асобы”? Ці можна было Беларусі пайсці іншым шляхам і якія ўвогуле фактары ўздзейнічаюць на ход падзеяў? Якія ёсць магчымасці ў дэмсіл паўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і ці варта рэагаваць на электаральную кампанію ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.