Нарвегія — першая краіна, дзе электракараў стала больш, чым бензінавых аўто
Электрыфікацыя парку легкавых аўтамабіляў у Нарвегіі ідзе хуткімі тэмпамі
Нарвегія — першая краіна, дзе электракараў стала больш, чым бензінавых аўто. "Гэта гістарычная падзея", — кажа дырэктар Інфармацыйнага савета па дарожным руху Ойвінд Сольберг Торсен.
З 2,8 млн зарэгістраваных у Нарвегіі легкавікоў крыху больш за 754 тысячы — электракары. Бензінавых аўтамабіляў крыху менш за 754 тысячы. Гібрыдных машын каля 366 тысяч.
Чакаецца, што ў 2026 годзе колькасць электракараў перавысіць колькасць дызельных аўто, якіх цяпер каля мільёна. Але статыстыка сведчыць, што іх становіцца ўсё менш. У жніўні сёлета ў Нарвегіі прадалі больш за 11 тысяч аўтамабіляў. 94% з іх — электрычныя.
Электрыфікацыя парку легкавых аўтамабіляў у гэтай краіне ідзе хуткімі тэмпамі, дзякуючы ўрадавым ініцыятывам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.