Наш сцяг — чаму ён так муляе вока ўладзе і прапагандыстам?
Калі раней бел-чырвона-белы сцяг лічыўся сімволікай выключна апазіцыі, то пратэсты-2020 нечакана вывелі яго на новы ўзровень. Нацыянальная сімволіка стала сваёй нават для тых, хто раней выходзіў на мітынгі выключна з дзяржаўнымі сцягамі. Сілавікі дапамаглі беларусам вызначыцца з тым, якія колеры ім бліжэй. Што вельмі не спадабалася ўладзе, і праўладныя гісторыкі, ідэолагі і прапагандысты атрымалі каманду “мачыць”.
Чаму бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня так раздражняюць уладу і што не так з іх аргументамі супраць нацыянальнай сімволікі? Ці можна гаварыць, што гэта сімволіка канчаткова стала народнай? Ці варта спрачацца з тролямі наконт БЧБ і Пагоні і нешта спрабаваць ім давесці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.