"Наша ніва": беларускім вайскоўцам забаранілі выезд за мяжу
Пакуль забарона вусная / БЕЛТА
Беларускім вайскоўцам забаранілі выезд за мяжу для любых мэтаў. Можна ехаць толькі ў Расію. Гэта адбываецца шляхам вусных распараджэнняў, піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы. У Беларусі набіраюць абароты ваенныя прыгатаванні, адзначае выданне. Напярэдадні яно пісала пра правядзенне схаванай мабілізацыі ў нашай краіне. Афіцэрам запасу ў ваенкаматах прапануюць вяртацца на службу.
Тым часам у Генштабе Узброеных сіл Беларусі заявілі, што ў бліжэйшыя дні ў Беларусь пачнуць прыбываць расійскія войскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.