"Наша ніва": пад санкцыі трапяць Алексін, Зайцаў, Цяцерын, Гуцэрыеў
У новым пакеце еўрапейскіх санкцый, які збіраюцца апублікаваць 21 чэрвеня, будуць прозвішчы такіх бізнесменаў, набліжаных да ўладаў Беларусі, як Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Сяргей Цяцерын, Аляксандр Шатроў, Міхаіл Гуцэрыеў. Пра гэта паведамляе "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Выданне адзначае, што персанальныя санкцыі ЕС фармальна ўплываюць толькі на рахункі і візы чалавека. На практыцы ж атрымліваецца, што еўрапейскія кампаніі і банкі пачынаюць успрымаць непажаданымі і бізнэсы падсанкцыйных асоб. Так было з бізнесменам Аляксандрам Шакуціным, які трапіў у "чорны спіс" Еўрасаюза яшчэ летась.
Чацвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі будзе прыняты 21 чэрвеня на саміце міністраў замежных спраў краін ЕС. Тады ж афіцыйна апублікуюць дадатак у "чорны спіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.