"Наша Ніва": за хабар затрыманы бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч

Аркадий Израилевич. Фото из Facebook
Аркадий Израилевич. Фото из Facebook

За спробу даць хабар затрыманы бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч. Пра гэта паведаміў блогер Эдуард Пальчыс і "Наша Ніва" са спасылкай на неназваныя крыніцы.

"Як паведаміла мне ўжо некалькі розных крыніц, Аркадзь Ізраілевіч затрыманы за хабар пры спробе набыць дазвол на зямлю пад будаўніцтва", — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Эдуард Пальчыс.

"Наша Ніва", не называючы крыніц, піша, што Ізраілевіча быў затрыманы ў аўторак, 30 кастрычніка, падчас спробы дачы хабару з мэтай ўрэгулявання будаўнічых пытанняў. Журналісты звязаліся з адвакатам бізнэсмэна Аленай Калазаевай. Яна не стала абвяргаць інфармацыю, сказаўшы, што "пакуль не гатовая пра гэта казаць".

Апошні раз Ізраілевіч быў онлайн ў мессенджерах ў 9 раніцы аўторка, яго мабільны і хатні нумары маўчаць. Афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб затрыманні сілавікамі Аркадзя Ізраілевіча няма.

Аркадзь Ізраілевіч займае 98 месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў краіны па версіі "Ежедневника". Выданне пералічвала спіс яго актываў. Ізраілевіч займаўся інвестыцыямі ў нерухомасць (Вікторыя Плаза, Парк Плаза, жылыя дамы, Парк Авеню на беразе Свіслачы, праект бізнес-цэнтра на Заслаўскай). Акрамя таго, ён меў інтарэсы ў гандлі нафтапрадуктамі, а таксама быў датычны да асфальтабетоннага завода ў Мінску.

Вядомасць бізнэсовец атрымаў з-за сувязі з рэстаранам "Поедем Поедим" у Курапатах, у якога ўжо некалькі месяцаў пратэстуюць актывісты. Ізраілевіч судзіўся з газетай "Новы час", бо лічыў, што выданне апублікавала шэраг артыкулаў, якія ганьбяць ягоны гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, аднак суд бізнэсовец прайграў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі