"Наша Ніва" стварае "Клуб чытачоў", з'явіцца платны кантэнт

"Наша Ніва" стварае "Клуб чытачоў", з'явіцца платны кантэнт

"Наша Ніва" адначасова з увядзеннем рэгістрацыі каментатараў (гэтага патрабуе абноўлены закон "Аб СМІ") стварае "Клуб чытачоў". Яго ўдзельнікі атрымаюць доступ да платнага кантэнту, які з'явіцца на сайце nn.by ўжо ў снежні, а таксама стануць фундатарамі выдання. Справа ў тым, што "сяброўства ў клубе пакуль бясплатнае, але з цягам часу [рэдакцыя прапануе] усім ахвотным аплаціць невялікую суму".

Адзначаецца, што "Клуб чытачоў" ствараецца для таго, каб дапамагчы "Нашай Ніве" развівацца далей. Рэдакцыя прызнае, што "плаціць за тое, што знаходзіцца ў інтэрнэце, для многіх пакуль нязвыкла". І, тым не менш, "першай у Беларусі рашаецца на такі крок".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі