"Настаўнік вырашае". Калі школьнік можа карыстацца смартфонам на ўроку
Школьнікі са смартфонамі
Па стандарце, які пачаў дзейнічаць у 2022 годзе, кожная школа сама вызначае парадак выкарыстання мабільных тэлефонаў. Нярэдка гэта выліваецца ў поўную забарону, калі школьнікам забараняюць прыносіць з сабой смартфоны, альбо пазбаўляюць іх магчымасці карыстацца сродкамі сувязі ў навучальны час.
У Міністэрстве адукацыі лічаць, што адміністрацыя навучальнай установы не павінная дзейнічаць так жорстка. "Мы рэкамендуем, каб да ўрока вучні здавалі мабільныя тэлефоны ў ячэйкі, скрыні. Мабільны тэлефон адключаецца, здаецца настаўніку і пасля завяршэння ўрока на перапынку навучэнцы могуць ім скарыстацца", — распавядае начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.
Але тут узнікае нестыкоўка. У падручніках, па якіх цяпер вучацца беларусы, ёсць QR-коды. Калі не дазволіць школьніку карыстацца тэлефонам на ўроку — іх сэнс незразумелы. Іх што, дадалі ў падручнікі для прыгажосці, каб паказаць, якое ў нас Мінадукацыі "сучаснае"?
Каржова рэзюмуе, што сістэма адукацыі павінна падладжвацца. І ячэйкі са скрыначкамі — гэта не выйсце. "На ўроку настаўнік вырашае, калі і якім чынам можна выкарыстоўваць мабільны тэлефон", — рэзюмуе чыноўніца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.